20 красавiка 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежныя АЗС у Беларусі будуць прадаваць дызельнае паліва паводле падвышаных коштаў з 20 траўня

6
Памежныя АЗС у Беларусі будуць прадаваць дызельнае паліва паводле падвышаных коштаў з 20 траўня

Размова ідзе пра 12 заправак.

Прымежныя АЗС падвысяць кошты дызельнага паліва для еўрапейскіх перавозчыкаў з 20 траўня, паведамляе «Белнафтахім».

Размова ідзе пра 12 заправак, замацаваных за пунктамі пропуску і ўстаноўленымі месцамі здзяйснення грузавых аперацый і перачэпкі для еўрапейскіх перавозчыкаў.

«Змены датычацца рэалізацыі дызельнага паліва з улікам сезоннага попыту марак ДТ-Л-К5, гатунак С, ЕСО, або ДП-З-К5, гатунак F, ECO, або ДП-З-К5, клас 0, ECO, або ДП-З -К5, клас 2, ЕСО - кошт яго будзе вышэйшы за ўзровень раздробнага кошту звычайных тыпаў дызельнага паліва ў Рэспубліцы Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

У «Белнафтахіме» падкрэслілі, што гэта не закране беларусаў.

«У беларускіх спажыўцоў (грамадзян і рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь), а таксама ў фізічных асоб - грамадзян краін Еўрапейскага звязу застаецца магчымасць запраўляць аўтамабілі іншымі тыпам дызельнага паліва на астатніх АЗС, размешчаных у Беларусі. Іх у краіне больш за 800», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, напярэдадні на некаторых памежных АЗС з'явіліся аб'явы, што кошт дызельнага паліва складзе 3,58 рубля за літр, у той час як лімітавы кошт «Белнафтахіма» складае 2,34 рубля за літр.

Новаўвядзенне датычыцца еўрапейскіх перавозчыкаў, якім улады Беларусі забаранілі рух па тэрыторыі краіны фур, зарэгістраваных у краінах ЕЗ, за выключэннем праезду праз спецыяльна выдзеленыя пункты пропуску да месцаў перагрузкі або перачэпкі (а таксама запраўкі на АЗС).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках