19 красавiка 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская разведка: Пуцін прыбраў шэраг генералаў за правалы ў вайне, лёс Герасімава пад пытаннем

6
Брытанская разведка: Пуцін прыбраў шэраг генералаў за правалы ў вайне, лёс Герасімава пад пытаннем

Многія расейскія чыноўнікі, якія маюць дачыненне да ўварвання ва Украіну, асцерагаюцца за сваё жыццё.

У апошнія тыдні ў Расеі звольнілі шэраг вышэйшых камандзіраў, якія, як лічыцца, дрэнна спрацавалі на пачатковых этапах уварвання ва Украіну.

Між іншым, сярод адхіленых генерал-лейтэнант Сяргей Кісель, які камандаваў элітнай 1-й гвардзейскай танкавай арміяй, які не змог захапіць Харкаў, адзначае ў ранішняй зводцы брытанская разведка.

Камандуючы Чарнаморскім флотам Расеі віцэ-адмірал Ігар Осіпаў, магчыма, таксама быў адхілены пасля затаплення крэйсера «Масква» яшчэ ў красавіку.

Што тычыцца адносна начальніка Генштабу РФ Валерыя Герасімава, то ён, магчыма, застаецца на пасадзе, але незразумела, ці давярае яму прэзідэнт Пуцін.

У брытанскай разведцы таксама паведамляюць, што многія чыноўнікі, якія маюць дачыненне да ўварвання ва Украіну, магчыма, будуць усё больш адцягвацца на спробы пазбегнуць асабістай адказнасці за аператыўныя няўдачы Расеі.

Таксама будзе дадатковая нагрузка на расейскую цэнтралізаваную мадэль камандавання і кантролю, бо афіцэры ўсё часцей імкнуцца пакідаць ключавыя пастановы сваім начальнікам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках