29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пройгрышная стаўка Лукашэнкі

6
Пройгрышная стаўка Лукашэнкі
ФОТА: ТАСС

Важна, каб працэсамі ў Беларусі кіравалі беларусы.

Вернемся да аналізу спраў на фронце. За апошнія дні адбылося некалькі важных падзей. Напрыклад, контрнаступленне пад Харкавам і выхад УСУ на мяжу з Расеяй. Развязка сітуацыі ў Марыупалі, якую мы пакуль не будзем каментаваць у надзеі, што ўсе дамоўленасці паміж бакамі будуць выкананы.

Але яшчэ больш паказальным сталі тры іншыя падзеі. Палкоўнік Хадаронак гучна выступіў на галоўным прапагандонскім канале, дзе распісаўся ў бяссіллі расейскага войска.

Нагадаем, што Хадаронак за некалькі дзён да вайны назваў шаленствам наступ на Украіну і прагназаваў якраз тую самую паразу, якую нясе зараз Расея.

Пасля гэтага яго, а таксама генерала Івашова, які далучыўся да меркавання Хадаронка адносна адсутнасці перспектыў у расейскага войска, прымусілі зняпраўдзіць сказанае раней.

Прайшло 2,5 месяцы вайны - і паглядзіце, як развярнулася сітуацыя. Генерал Хадаронак у эфіры на галоўным канале з высокападнятай галавой яшчэ раз (толькі ў больш жорсткіх фармулёўках) канстатаваў вернасць свайго лютаўскага прагнозу і, фактычна, прызнаў капітуляцыю. Што паказальна, паводзіў ён сябе ў размове са Скабеевай вельмі развязана і знарок дзейнічаў з пазіцыі сілы.

Івашоў таксама ацэньвае становішча на фронце як крытычнае. І нават называе вінаватых.

Цалкам зразумела, што Хадаронак і Івашоў выказваюць не толькі сваё меркаванне, але і меркаванне дзейных генералаў Генштаба. Такім чынам, вайсковае кіраўніцтва краіны прызнала факт паразы. І гэта яшчэ без узбраенняў, якія пачнуць паступаць ва Украіну ў рамках лендлізу, падпісанага 9 траўня.

Іншы аспект, які даказвае перамену сітуацыі, - гэта новыя наратывы заходніх контрагентаў Пуціна. Жозі, якая па справах знаходзіцца ў Еўропе, паведамляе, што Крэмль актывізаваў усіх сваіх агентаў, нават самых спячых і сакрэтных. Яны, а таксама агенты адкрытыя накшталт Макрона, у адзін голас заяўляюць пра тое, што нельга дапусціць знявагу Расеі.

Расейскія эліты разумеюць, што вайсковы разгром можа запусціць некіравальны транзіт улады. Таму для іх вельмі важна захаваць кіравальнасць працэсамі. Збольшага ў гэтым можа быць зацікаўлены і Захад, каб захаваць яснасць у пытанні кантролю той жа ядравай зброі.

Аднак ці супадае такі расклад з інтарэсамі Украіны і іншых суседзяў Расеі? Пытанне відавочнае: не. Менавіта таму ва ўкраінскім палітыкум усё часцей гучаць размовы аб поўным вызваленні Украіны, уключаючы Данбас і Крым. Думаецца, найбліжэйшым часам пра гэта абвесціць Зяленскі. І, несумненна, будзе падтрыманы галоўнымі хаўруснікамі ў асобе Вялікабрытаніі і ЗША.

Трэці аспект, які кладзецца ў парадыгму ўсведамлення Расеяй сваёй паразы - гэта саміт АДКБ, пра які мы пісалі раней. Пуцін распісаўся ў бяссіллі, прызнаўшы, што не можа нічога супрацьпаставіць уступленню Фінляндыі і Швецыі ў NATO.

А адкрыты наезд Пашыняна за бяздзейнасць АДКБ падчас карабахскага канфлікту занёс меч над будучыняй гэтай арганізацыі. Заклікі сіняпалага выступаць на міжнароднай арэне адзіным фронтам засталіся непачутымі. Казахстан працягвае пастаўляць гуманітарную дапамогу Украіне. Пытанне аб увядзенні сіл АДКБ ва Украіну не было нават на парадку дня, пра што заявіў кіраўнік арганізацыі.

Нас чакаюць напружаныя і вельмі дынамічныя месяцы. У тым ліку ў плане заяў ад хунты. Сіняпалы таксама разумее, што стаўку зрабіў не на той колер.

Адзінае, ад чаго перасцерагам, - гаворка не пра прагляд займальнага серыяла. Важна, каб працэсамі ў Беларусі кіравалі беларусы. Для гэтага важная актыўнасць кожнага. Мы ўсяляк вітаем усіх, хто застаўся ў Беларусі і працягвае супраціў: дзеліцца інфармацыяй, удзельнічае ў акцыях непадпарадкавання ці распаўсюджвае правільны кантэнт сярод сяброў і знаёмых. Ніякае дзеянне не маленькае.

Слава Украіне!

Жыве Беларусь!

Telegram-канал «Нік і Майк»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках