19 красавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачынаюць эксперымент з выплатай універсальнага базавага даходу

8
У Польшчы пачынаюць эксперымент з выплатай універсальнага базавага даходу

Падобныя эксперыменты ўжо прайшлі ў Нямеччыне і Фінляндыі.

Асацыяцыя Вармінска-Мазурскіх памежных абшчын будзе штомесяц выплачваць 1300 злотых (280 еўраў) тысячам палякаў, каб вызначыць, як універсальны базавы даход уплывае на іх жыццё.

Пра гэта піша «Европейская правда».

Штомесячны даход будуць атрымліваць ад некалькіх тысяч чалавек, якія маюць сацыяльныя льготы і пражываюць у абшчынах, размешчаных на поўначы краіны, недалёка ад мяжы з Расеяй.

Грошы будуць выдавацца незалежна ад сямейнага становішча, адукацыі ці месца жыхарства для памяншэння сацыяльнай няроўнасці і стымулявання эканомікі.

Эксперымент будзе разглядаць прафесійную, сацыяльную і адукацыйную дзейнасць, пытанні дабрабыту жыхароў, якія атрымліваюць штомесячныя выплаты.

Іншыя краіны апрабавалі падобныя праграмы даходаў, якія ў шэрагу выпадкаў аказалі станоўчы эфект. Падобныя эксперыменты прайшлі ў Нямеччыне і Фінляндыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках