29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфолт Расеі можа адбыцца ўжо на наступным тыдні

2
Дэфолт Расеі можа адбыцца ўжо на наступным тыдні

Пра гэта заявіла міністр фінансаў ЗША.

ЗША не маюць юрыдычных паўнамоцтваў на арышт актываў расейскага цэнтрабанка на суму амаль $300 млрд.

Пра гэта заявіла міністарка фінансаў ЗША Джанет Елен, паведамляе Reuters.

Са слоў Елен, хутчэй за ўсё, спецыяльная ліцэнзія, выдадзеная Расеі для ажыццяўлення плацяжоў трымальнікам амерыканскіх аблігацый, не будзе падоўжаная.

Тэрмін дзеяння ліцэнзіі заканчваецца 25 траўня і ў гэты ж дзень РФ павінна правесці аплату паводле аблігацый. Калі ў выпадку адклікання ліцэнзіі Расея паспрабуе заплаціць у рублях, а не ў далярах, гэта можа прывесці да тэхнічнага дэфолту.

Некаторыя еўрапейскія чыноўнікі выступаюць за арышт актываў ЦР РФ, замарожаных санкцыямі. Цяпер актывы знаходзяцца за мяжой, але застаюцца ва ўласнасці Расеі.

Аднак, са слоў Елен гэта ідзе насуперак з амерыканскімі законамі і можа стварыць прэцэдэнт, які падрывае давер іншых краін да захоўвання актываў сваіх цэнтральных банкаў у Злучаных Штатах.

«Я думаю, цалкам натуральна, што, улічваючы вялізныя разбурэнні на Украіне і вялізныя выдаткі на аднаўленне, з якімі ім давядзецца сутыкнуцца, мы звернемся да Расеі, каб яна дапамагла аплаціць хаця б частку цаны», — заявіла Елен.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках