Нямногія выжылыя акупанты збеглі: УСУ правяла паспяховую контратаку на Харкаўшчыне
1- 19.05.2022, 12:40
- 5,744

Абаронцы Украіны знішчылі падраздзяленне са складу 200-й асобнай мотастралковай брыгады РФ.
У ходзе контрнаступлення ў Харкаўскай вобласці УСУ 17 траўня прарвалі чарговую лінію абароны акупантаў. Пра гэта распавёў вядомы расейскі журналіст Раман Цымбалюк на сваёй старонцы ў Facebook.
З ягоных звестак, у выніку контратакі УСУ расейскае падраздзяленне, якое знаходзілася на пазіцыях, было практычна знішчанае.
Як кажа Цымбалюк, нямногім выжылым захопнікам удалося выратавацца ўцёкамі ў тыл.
Журналіст удакладніў, што абаронцы Украіны фактычна знішчылі падраздзяленне са складу 200 асобнай мотастралковай брыгады (вайсковая частка №08275, Печанга Мурманскай вобласці Расеі).
«Страты сярод асабовага складу: 6 вайскоўцаў загінула, 11 паранены», - падсумаваў Цымбалюк.