19 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падала новы пазоў да «Газпрому»

Польшча падала новы пазоў да «Газпрому»

Польская газавая кампанія PGNiG патрабуе працэнты за $1,5 мільярда пераплаты.

Польская дзяржаўная газавая кампанія PGNiG падала новы пазоў супраць расейскага «Газпрома». Ад расейскага боку патрабуюць працэнты за 1,5 млрд даляраў пераплаты за пастаўкі газу ў 2014-2020 гадах.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на справаздачу кампаніі.

Паведамляецца, што 31 сакавіка PGNiG накіравала «Газпрому» апавяшчэнне аб арбітражным разглядзе ў сувязі з выплатай працэнтаў па суме, пераплачанай PGNiG за газ у перыяд з лістапада 2014 года да лютага 2020 года.

«PGNiG чакае адказу «Газпрома» на зварот у арбітраж», – гаворыцца ў справаздачы.

Нагадаем, у ліпені 2020 года «Газпрому» прыйшлося вярнуць Польшчы 1,5 млрд даляраў пераплаты за газ. Гэты разбор з патрабаваннем перагледзець кошт пачаўся ў 2015 годзе. Стакгольмскі арбітраж стаў на бок Польшчы і скарэктаваў формулу цаны.

Апеляцыя расейскага боку была прызнаная фармальна не прымальнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках