25 красавiка 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На eBay прадаюць беларускую 5-рублёвую купюру за $80

6
На eBay прадаюць беларускую 5-рублёвую купюру за $80

Што ў ёй незвычайнага?

На сайце ebay.com мы заўважылі сёе-тое цікавае: нехта выклаў на продаж сучасную купюру ў 5 беларускіх рублёў за $80, гэта значыць прыкладна ў 40 разоў даражэй за намінал. Калі вырашыце яе купіць, давядзецца даплаціць яшчэ $40 за дастаўку з Нью-Ёрка. У амерыканскага прадаўца за год амаль 5 тысяч водгукаў пра яго працу і ўсе 100% станоўчыя, а мяркуючы па іншых абвестках, ён займаецца продажам калекцыйных грошай з розных краін, піша onliner.by.

Дык што ж асаблівага ў гэтай беларускай 5-рублёўцы?

Наогул, на запыт «BELARUS 5 RUBLES» у пошукавіку на ebay.com вы атрымаеце амаль дваццаць абвестак ад розных прадаўцоў, гатовых прадаць вам 5 беларускіх рублёў прыкладна за $5-25, а часцей за $5-7 (асобна аплачваецца дастаўка).

І толькі ў адной абвестцы за 5 рублёў просяць $80. Чаму так дорага? У апісанні тавару нічога не пазначана, затое ў загалоўку абвесткі прадавец напісаў, што гэтая банкнота «прыносіць поспех». Можа, менавіта таму яна столькі каштуе?

Калекцыянер: гэтая купюра і праўда можа прынесці поспех прадаўцу

Мы напісалі паведамленне прадаўцу з просьбай патлумачыць, у чым незвычайнасць купюры, але ён пакуль не адказаў. Таму мы звярнуліся да беларускага калекцыянера Сяргея, каб ён паспрабаваў разгледзець у купюры нешта асаблівае. Але, мабыць, усё незвычайнае крыецца толькі ў загалоўку абвесткі.

Са слоў Сяргея, самыя каштоўныя для калекцыянераў купюры - тыя, якія маюць брак, і чым больш выяўлены брак, тым даражэй цэніцца купюра сярод калекцыянераў.

- У гэтай 5-рублёвай купюры за $80 я не ўбачыў нічога асаблівага, у яе не рэдкая серыя, не відаць браку. У абвесцы паказана, што яна «прыносіць поспех». Мабыць, у гэтым і ёсць сэнс: калі прадавец прадасць яе за $80, то ў нейкім сэнсе ён мае рацыю, купюра прынясе яму поспех. У Амерыцы калекцыянуюць усё што можна і кошты часта ставяць з галавы. Тым больш калі купюру наважыць купіць амерыканец, то яму давядзецца моцна паднапружыцца, каб праверыць беларускія грошы на ўнікальнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках