24 красавiка 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіты ваярамі 92-й брыгады расейскі «Начны паляўнічы» паказалі на відэа

3
Збіты ваярамі 92-й брыгады расейскі «Начны паляўнічы» паказалі на відэа

Расея страціла 15 мільёнаў долараў.

Паблізу вёскі Цыркуноў Харкаўскай вобласці ўкраінскія ваякі збілі расейскі гелікаптэр Мі-28Н "Начны паляўнічы".

Як паведамляе галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў, паспяховую атаку, якая адбылася 9 траўня, правялі байцы разліку ПЗРК зенітнага дывізіёна 92-й механізаванай брыгады.

"Гэты гелікаптэр спрабаваў атакаваць нашы войскі, якія наступалі пад Харкавам. Расейцы спрабавалі стрымаць гэты наступ ударамі авіяцыі. Вось гэты RF-13654 спрабаваў нанесці ўдар... Ён быў збіты разлікам ПЗРК зенітнага дывізіёна 92-й механізаванай брыгады... 15 мільёнаў даляраў ляжаць перад намі", - апавядае Бутусаў і публікуе відэа з месца падзення варожага гелікаптэра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках