29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ШІ навучыўся вызначаць расу чалавека па рэнтгенаўскім здымку

ШІ навучыўся вызначаць расу чалавека па рэнтгенаўскім здымку

Навукоўцы не ведаюць, як ён гэта робіць.

Грунтуючыся толькі на рэнтгенаўскіх здымках і кампутарнай тамаграфіі, штучны інтэлект (ШІ) змог вызначыць расу чалавека з дакладнасцю блізу 90%. Навукоўцы не ведаюць, як у яго гэта атрымліваецца, піша сайт «Популярная механика».

У новым даследаванні, апублікаваным у часопісе Lancet Digital Health, навукоўцы наважылі праверыць здольнасць ШІ ідэнтыфікаваць асаблівасці пацыента па рэнтгенаўскіх здымках.

Перад эксперыментам даследчыкі абучылі ШІ на трох буйных наборах інфармацыі рэнтгенаграфіі грудной клеткі, якія мелі подпісы з вызначэннем расы чалавека - цемнаскуры, беласкуры або азіят.

Затым навукоўцы паказалі рэнтгенаўскія здымкі мноства розных абласцей цела розных груп людзей і папрасілі ШІ вызначыць расу чалавека. На здымках адсутнічалі ўсе прыкметы расы: колер скуры, тэкстура і колер валасоў.

Для ўсіх частак цела ШІ змог вызначыць расу з дакладнасцю амаль 90%, нават без якіх-небудзь прыкмет ідэнтыфікацыі.

Даследчыкі змянілі ўмовы

Навукоўцы вызначылі, што ШІ нейкім чынам выкарыстаў звесткі статыстыкі і засноўваў высновы на такіх фактарах, як індэкс масы цела або шчыльнасць/ахоп грудзей. Яны прыбралі магчымыя спадарожныя зменныя і паказалі толькі наборы звестак людзей з падобным ІМТ і тыпамі целаскладу, але ўсё ж ШІ змог вызначыць расу.

Як яму гэта ўдаецца?

Даследчыкі не ведаюць. Адна са здагадак: ШІ распазнае адрозненні меланіну ў скуры людзей, якія выяўляюцца на здымках і не бачныя няўзброеным поглядам.

Навукоўцы пішуць, што медыцынскія работнікі не павінны спяшацца з укараненнем ШІ для аналізу медыцынскіх выяваў. Да алгарытмаў трэба ставіцца «з асаблівай асцярожнасцю, бо такая інфармацыя можа быць выкарыстаная не па прызначэнні, каб замацаваць ці нават пагоршыць добра задакументаваныя расавыя адрозненні, якія існуюць у медыцынскай практыцы».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках