28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Юрыя Шаўчука склалі пратакол праз адважны выступ на канцэрце ва Уфе

8
На Юрыя Шаўчука склалі пратакол праз адважны выступ на канцэрце ва Уфе
ЮРЫЙ ШАЎЧУК

Відэа са словамі музыкі аб радзіме і вайне выклікала магутны рэзананс.

Расейскі рок-музыка, лідар гурта ДДТ Юры Шаўчук на канцэрце ва Уфе звярнуўся са сцэны да слухачоў з кароткай, але вельмі важнай прамовай.

Пасля канцэрта ва Уфе да Шаўчука прыйшлі сілавікі. Пра гэта ў Instagram напісаў дырэктар Уфімскага прадусарскага цэнтра «Радус» Радмір Усаеў.

«Няма сэнсу казаць, што гэта ўлюбёны гурт большасці ўфімцаў, бо яго сэрца, гэта «наша ўсё» – Юры Шаўчук, – напісаў Усаеў.

‒ Але ўнікальнасць гэтага вечара ў тым, што адразу пасля канцэрта за кулісы праніклі сілавікі, ізалявалі Ю. Ю. ад гурта не прапускаючы нават дырэктара калектыву (выставіўшы на ўваходзе ў грымёрку сілавую заслону з двух супрацоўнікаў у форме спецназа) і цягам гадзіны вялі гутарку па факце адбытага канцэрта, яго скіраванасці і выказванняў Шаўчука на прадмет вайны і Радзімы».

Усаеў піша, што ў іх «было нават жаданне затрымаць «наша ўсё», але ў апошні момант у іх выстарчыла розуму прапанаваць падпісаць Юрыю пратакол (пра што, вы самі можаце здагадацца)». Пасля гэтага сілавікі з'ехалі.

Відэа з канцэрта ва Уфе выклікала рэзананс. На ім Шаўчук моцна выказаўся наконт патрыятызму, што ён не тоесны адданасці прэзідэнту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках