29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як засыхае луканоміка

3
Як засыхае луканоміка

На «найбуйнейшую эканамічную падзею Гомельскага рэгіёну» прыехалі прадстаўнікі толькі чатырох краін.

19 траўня ў Гомелі адбылося адкрыццё 23 міжнароднай выставы «Вясна ў Гомелі». У былыя часы яна была часткай Гомельскага інвестыцыйнага форуму - аднаго найбуйнейшых рэгіянальных мерапрыемстваў для Беларусі. «Флагшток» расказвае, што засталося ад былога глянцу.

Штогадовую выставу «Вясна ў Гомелі» пачалі праводзіць яшчэ ў XX стагоддзі. Аднак паўнавартасны міжнародны маштаб яна набыла толькі ў 2004 годзе, калі ў Гомелі правялі першы эканамічны форум. Выстава, якая традыцыйна размяшчалася на тэрыторыі адкрытага лядовага катка на вуліцы Косарава, стала яго неад'емнай часткай.

Апошні Гомельскі эканамічны форум быў праведзены ў 2019 годзе. У той год у ім бралі ўдзел прадстаўнікі 28 краін. У 2020 годзе эканамічны форум скасавалі праз пандэмію, а пасля яе заканчэння аб ім наважылі не ўзгадваць, пераключыўшы ўвагу на выставу.

У 2022 годзе выставу вызначылі арганізаваць у «гібрыдным» фармаце. У праграму ўвайшлі мерапрыемствы, як на ўзроўні чыноўнікаў, так і на ўзроўні бізнэсу, многія з якіх будуць праводзіцца ў онлайн-фармаце. У выніку выстава «Вясна ў Гомелі» фактычна паглынула рэгіянальны эканамічны форум, часткай якога яна раней з'яўлялася.

Але нават выкарыстанне онлайн фармату не дазволіла арганізатарам забяспечыць кола ўдзельнікаў, супастаўнае з «дапандэмійным». Дзяржаўныя СМІ адрапартавалі, што ўдзел у выставе возьмуць прадстаўнікі 14 краін. Аднак вывучэнне праграмы паказала, што ў ёй прыгадваюцца прадстаўнікі толькі 6 краін. З іх непасрэдна ў Гомелі чакаецца прысутнасць толькі прадстаўнікоў Расеі, Казахстана, В'етнама і Палесціны.

Геаграфія дзелавых колаў, якія бяруць удзел у выставе, яшчэ больш вузкая. Аснову праграмы складаюць сустрэчы і перамовы з прадстаўнікамі васьмі расейскіх рэгіёнаў. Двухбаковыя кантакты з расейцамі арганізатары здолелі разбавіць толькі кантактна-кааперацыйнай біржай з кампаніямі кітайскай правінцыі Чжэцзян, якая двойчы будзе праведзеная праз Zoom.

Урэзаны фармат найважнейшай рэгіянальнай эканамічнай падзеі арганізатары наважылі кампенсаваць культурна-масавымі мерапрыемствамі. У праграму выставы арганізатары ўключылі нават «Ноч музеяў» і «Сожскі паўмарафон», якія раней паспяхова праводзіліся асобна. У выніку праграма выставы, нягледзячы на вузкае кола ўдзельнікаў, расцягнутая на 8 дзён з 19 да 26 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках