25 красавiка 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Украіны: Аэрадром у Гомельскай вобласці можа стаць вайсковай базай РФ

6
Генштаб Украіны: Аэрадром у Гомельскай вобласці можа стаць вайсковай базай РФ

Цяпер праводзіцца інжынернае абсталяванне тэрыторыі.

У Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь праводзіцца інжынернае абсталяванне аэрадрома, якое ў далейшым можа быць выкарыстанае як вайсковая база Расеі.

Пра гэта падчас брыфінгу сказаў брыгадны генерал, намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў, паведамляе УНИАН.

Ён падкрэсліў, што захоўваецца пагроза нанясення ракетных удараў з Беларусі на тэрыторыі Украіны.

«Паводле наяўных звестак, вораг пачаў мерапрыемствы інжынернага абсталявання аэрадрома Зябраўкі Гомельскай вобласці, які ў далейшым можа выкарыстоўвацца як вайсковая база Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», - падкрэсліў Громаў.

У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях правяраюцца здольнасці мясцовых органаў улады ў фармаванні органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны.

«На адным з палігонаў прайшла трэніроўка ў навядзенні пантоннай пераправы і фарсіраванне воднай перашкоды ракі Нёман падраздзяленнямі 6-й асобнай мотастралковай брыгады горада Гародні. Відаць, беларусам не даюць спакою лаўры батальённа-тактычнай групы 74-й асобнай мотастралковай брыгады Расейскай Федэрацыі, якая фарсіравала раку Северскі Данец...і панесла значныя страты», - сказаў Громаў.

Як вядома, расейскія войскі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага заходзілі ва Украіну ў тым ліку з Беларусі. У красавіку УСУ выцеснілі расейскія войскі з паўночных абласцей краіны, акупанты адышлі на тэрыторыю Беларусі, адкуль былі перадыслакаваныя на расейскую тэрыторыю і затым зноў на ўкраінскую тэрыторыю.

З тэрыторыі Беларусі РФ перыядычна запускае па ўкраінскіх аб'ектах ракеты.

Паводле ацэнкі ўкраінскага вайсковага экспэрта, палкоўніка запасу Алега Жданава, прэзідэнт РФ Пуцін прымушае Лукашэнку ўдарыць у кірунку Луцк - Львоў.

Начальнік Генштаба УС Беларусі Віктар Гулевіч 10 траўня абвясціў аб размяшчэнні групоўкі сіл спецыяльных аперацый на мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках