28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы прадаўжаюць страляць сабе па нагах, каб жывымі вярнуцца з вайны

7
Расейцы прадаўжаюць страляць сабе па нагах, каб жывымі вярнуцца з вайны

СБУ апублікавала чарговы перахоп размоваў акупантаў.

Мяркуючы з усяго, гэтая практыка атрымала такое распаўсюджванне ў захопнікаў, што яны дзеляцца гэтым «лайфхакам выжывання» адзін з адным.

Пра гэта сведчыць новая тэлефонная размова акупантаў, якую ўдалося перахапіць СБУ.

Чыннік такіх дзеянняў відавочны - захопнікі не жадаюць быць гарматным мясам, а камандзіры наўзамен кідаюць іх у самае пекла.

«Атачаюць... Усё цяжэй і цяжэй з кожным днём», - кажа рашыст свайму таварышу і жаліцца, што няма ніякага падмацавання.

«Ды вы там гэта....падбярыце зброю чужую, украінскую, і сябе ногі прастрэльце», - раіць сябар.

Такім чынам, яны імітуюць раненні ад украінскіх абаронцаў і спадзяюцца на шпіталізацыю, якая дазволіць ім вярнуцца ў РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках