28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць польскія капсулы для прання

5
У Беларусі забаранілі прадаваць польскія капсулы для прання

У «чорны спіс» уключылі сродак для мыцця гандлёвай маркі Purox.

У «чорны спіс» уключылі сродак гандлёвай маркі Purox, паведамляе сайт intex-press.by.

Рэестр небяспечнай прадукцыі папоўнілі капсулы для мыцця белых і каляровых тканін PUROX UNIVERSAL ад польскага вытворцы CLOVIN S.A.

Спецыялісты Дзяржстандарта мяркуюць, што вытворца мыйнага сродку ўводзіць пакупніка ў зман, калі піша на ўпакоўцы «для мыцця вырабаў у аўтаматычных пральных машынах». Насамрэч, паведамляе Дзяржстандарт, пенаўтваральная здольнасць названых капсул значна перавышае дапушчальныя нормы і іх ужыванне можа негатыўна адбіцца на пральных машынах з франтальнай загрузкай.

З 27 красавіка капсулы для мыцця белых і каляровых тканін PUROX UNIVERSAL афіцыйна забароненыя да продажу ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках