19 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яны бухалі вадзіцу і жэрлі каціны корм»

14
«Яны бухалі вадзіцу і жэрлі каціны корм»
ГАННА БУТКЕВІЧ

Дачка ўладальніка сеткі крамаў АТБ расказала аб расейскіх акупантах, якія захапілі склад прадуктаў.

Украінская спявачка і радыёвядоўца Ганна Буткевіч, дачка бізнэсоўца, уладальніка сеткі крамаў АТБ Генадзя Буткевіча ў інтэрв'ю праграме «Слава+» на "Люкс ФМ" 17 траўня расказала, што расейскія акупанты, якія разграмілі частку размеркавальнага цэнтра АТБ, не сталі выбіраць «чалавечыя прадукты» на складзе.

«Яны бухалі вадзіцу і жэрлі каціны корм. Яны не адкрывалі дарагія цукеркі, добрае віно, не бралі кансервы тунца, мясныя, для людзей, нармальныя. Яны елі каціны корм! У мяне мозг выбухаў», - расказала яна.

Буткевіч адзначыла, што калі гаворка ішла аб тым, каб украінская грамадскасць звярталася да маці расейскіх жаўнераў з заклікам не пускаць сыноў на вайну, яна разумела, што ў гэтай сітуацыі гэта бессэнсоўна.

«Да каго звяртацца? Да таго, хто есць каціны корм»? - Сказала яна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках