29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Каб спыніць вайну ва Украіне, трэба павучыцца ў Рэйгана

3
WP: Каб спыніць вайну ва Украіне, трэба павучыцца ў Рэйгана
РОНАЛЬД РЭЙГАН

Ён дапамог змагарам за свабоду на тэрыторыях ад Цэнтральнай Ам'рыкі да Паўднёвай Азіі вырваць свае краіны з кіпцюроў экспансіянісцкай Расеі.

Сённяшні свет нагадвае часы прэзідэнта Картэра: інфляцыя надмерная, паліва даражэе, а Крэмль уварваўся на тэрыторыю свайго суседа, таму патрэбная новая Дактрына Рэйгана.

Прыехаць на ранча Рэйгана ў каліфарнійскіх гарах Санта-Інэс - гэта як вярнуцца назад у 1980-я гады. "Заходні Белы дом" 40-га прэзідэнта ЗША належыць фонду Young America's Foundation. Сюды запрашаюць школьнікаў і студэнтаў каледжаў, каб яны маглі пазнаёміцца са спадчынай Рэйгана.

На ранча ўвогуле няма аксамітных музейных лін, якія б абмяжоўвалі наведнікаў. Усё застаецца такім, як у часы, калі прэзідэнцкая сям'я жыла тут: ад рукапісных інструкцый Нэнсі Рэйган для пульта ад тэлевізара да бляшанкі кавы Brim на кухні. Вяртанне ў 1980-я - гэта як палёгка, бо ЗША, здаецца, зноў перажываюць 1970-я. Пра гэта ў артыкуле для Washington Post піша навуковы супрацоўнік Амэрыканскага інстытута прадпрымальніцтва і былы аўтар прамоў прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага Марк Тысэн.

Ён заўважае, што як і ў 70-я, інфляцыя зноў узнялася да самага высокага за 40 гадоў узроўню, эканоміка скарачаецца, цана паліва ўзляцела да неба, ісламісцкія радыкалы адхілілі ад улады амэрыканскага хаўрусніка, а экспансіянісцкая Расея распачала вайну супраць аднаго са сваіх суседзяў . Таму вельмі прыемна хаця б ненадоўга вярнуцца ў свет «Раніцы ў Амэрыцы».

Аўтар адзначае, што ягоная выправа на ранча супала з момантам, калі туды акурат прыехаў малодшы сын экс-прэзідэнта ЗША Майкл. Ён прывёз з сабой праўнукаў прэзідэнта Рэйгана.

«Я спытаў Майкла, што б ягоны бацька зрабіў з сітуацыяй ва Украіне. "Гэтага б не здарылася, калі б бацька быў прэзідэнтам", - адказаў Майкл. І ён мае рацыю. Недалёка ад ранча ў прэзідэнцкай бібліятэцы Рэйгана вісіць шыльда з ягонай цытатай: «Мы занадта добра ведаем, што вайна пачынаецца не тады, калі сілы свабоды моцныя, а калі яны слабыя. Менавіта тады тыраны спакушаюцца», - піша аўтар, абвінавачваючы адміністрацыю Джозэфа Байдэна ў слабасці, якая «спакусіла» тырана Уладзіміра Пуціна пайсці на ўварванне ва Украіну.

Таму, на ягоную думку, цяпер добры момант, каб згадаць сякую-такую важную навуку часоў 40-га прэзідэнта ЗША, якія могуць дапамагчы спыніць і абярнуць несправакаваную агрэсію Пуціна. Рэйган стаў прэзідэнтам пасля амэрыканскага выхаду з Віетнама. У той час, як і цяпер, амэрыканцы не хацелі адпраўляць войска ЗША ў далёкія краіны. Таму трэба было знайсці спосаб даць адпор экспансіянізму СССР без адпраўкі амэрыканскіх войскаў у кожны гарачы пункт свету. Так з'явілася Дактрына Рэйгана, якая прызнавала, што ў свеце існуюць смелыя людзі, ахвочыя змагацца за ўласнае вызваленне. Калі ім даць амэрыканскую зброю, правесці для іх трэнінгі ды забяспечыць выведнымі звесткамі, а таксама фінансавай, дыпламатычнай і гуманітарнай падтрымкай, яны змогуць вызваліць сябе ад расейскага дамінавання.

Даючы такую дапамогу, Рэйган дапамог змагарам за свабоду на тэрыторыях ад Цэнтральнай Амэрыкі да Паўднёвай Азіі вырваць свае краіны з кіпцюроў экспансіянісцкай Расеі. Ён таксама супрацоўнічаў з Папам Янам Паўлам ІІ, перадаючы мільёны даляраў руху «Салідарнасць» у Польшчы, які заклаў грунт для вызвалення краіны з-пад савецкага дамінавання.

Сёння ва Украіне новае пакаленне змагароў за свабоду абараняе сваю краіну ад расейскага экспансіянізму. Месяцамі адміністрацыя Байдэна марудзіла з перадачай зброі Кіеву, баючыся, што вялікая амэрыканская падтрымка будзе «правакацыяй» і прычыніцца да «Трэцяй сусветнай вайны». Калі войска Пуціна чыніла неапісальныя зверствы супраць цывільных украінцаў, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прасіў даць зброю для самаабароны, пытаючыся: «Што робіць NATO? Ім кіруе Расея?». Толькі пасля двух месяцаў вайны, на працягу якіх тысячы чалавек загінулі, Байдэн пагадзіўся даць Украіне неабходнае для барацьбы з расейскім войскам цяжкае ўзбраенне.

Сёння Кангрэс робіць яшчэ адзін важны крок наперад, ухваляючы пакет вайсковай і гуманітарнай дапамогі Украіне на 40 мільярдаў даляраў. Рэйган ганарыўся б гэтым учынкам. Палата прадстаўнікоў ухваліла пакет дапамогі 368 галасамі "за". "Супраць" выступілі толькі 57 кангрэсмэнаў. Сэнат таксама падтрымаў пастанову аб дапамозе 81 голасам "за". Добрая навіна ў тым, што пастанова аб дапамозе для Украіны падтрымалі абедзве партыі. Але ёсць і дрэнная: супраць галасавалі толькі прадстаўнікі рэйганавай Рэспубліканскай партыі. Непрыстойна паступіла і палітычнае крыло Heritage Foundation, аналітычнага цэнтра, які Рэйган калісьці любіў. Цяпер цэнтр выступіў лабістам супраць пакета дапамогі для Украіны, абвясціўшы, што пастанова аб яго выдачы «адбірае грошы ў прыярытэтных задач для амэрыканскага народа і легкадумна адпраўляе даляры падаткаплатнікаў замежнай дзяржаве». Такія ж сцвярджэнні гучалі і супраць Дактрыны Рэйгана ў 1980-х.

Падчас свайго развітальнага выступу на канвенцыі Рэспубліканскай партыі ў 1992 годзе Рэйган заклікаў аднапартыйцаў адпрэчыць "новых ізаляцыяністаў, якія намагаюць, што наша перамога ў Халоднай вайне - гэта ўчорашні дзень, частка мінуўшчыны, якая нічому не вучыць аб будучыні". Ён намагаў, што нельга вяртацца ў свет, дзе "нашы лідэры кажуць нам, што барацьба супраць агрэсараў занадта небяспечная".

Аўтар адзначае, што шмат для каго з тых, хто памятае часы Рэйгана, гэтыя словы актуальныя сёння. У іх захоўваецца "цягліцавая памяць аб Халоднай вайне". Апытанне Washington Post і ABC News паказала, што большасць амэрыканцаў, якім ад 40 гадоў, падтрымліваюць павелічэнне вайсковай дапамогі Украіне. Але такую ж думку маюць толькі 38% маладых рэспубліканцаў, якія выраслі ў часы пасля Халоднай вайны. 52% - супраць. Гэта значыць, што Young America's Foundation трэба пастарацца, каб нагадаць новаму пакаленню, што, як казаў Рэйган, "парушэнне правоў чалавека дзесьці ў свеце - гэта клопат вольных людзей усюды".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках