25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Гаўрылаў пра менскае «Дынама»-82: Нельга забываць пра такую вялікую гісторыю.

9
Юрый Гаўрылаў пра менскае «Дынама»-82: Нельга забываць пра такую вялікую гісторыю.
ЮРЫЙ ГАЎРЫЛАЎ

Былы паўабаронца маскоўскага "Спартака" расказаў аб феномене каманды з Менска.

Экс-паўабаронца маскоўскага "Спартака" Юрый Гаўрылаў у настальгічным матэрыяле Сяргея Лісічкіна згадаў легендарнае менскае "Дынама"-82.

- Апошні матч чэмпіянату СССР-1982 супраць менчукоў. Для нас ён нічога не вызначаў. У кожным выніку заставаліся ў турнірнай табліцы трэцімі. Для спаборніка двубой - матч жыцця. Тым не менш трэнер Канстанцін Бяскоў даў заданне працаваць на максімуме і дамагацца перамогі. У нас выйшаў самы баявы склад. Але і ў "Дынама" было на каго паглядзець. Бароўскі, Пракапенка, Гурыновіч, Пудышаў - усе залучаліся ў каманду СССР.

Але мы гулялі ў сваім манежы - на вуліцы лістапад месяц як-ніяк, палёў з падагрэвам тады не было. Мы мелі вялікую перавагу - ужо некалькі тыдняў трэнаваліся на дыване, прызвычаіліся да пакрыцця. Аднак у чым феномен той каманды з Менска? У тым, што яна вельмі хутка адаптавалася да ўсякага становішча. Што да спякоты на "Раздане", што да дывана ў Маскве. Такія хлопцы былі сабраныя, што пастаў іх на асфальт, усё адно ўсякія штукі будуць вырабляць.

Мы лік пачалі. Падумалі: зараз папрэ... А тут менчукі прачнуліся і ўсунулі чатыры запар галы Дасаеву! Ужо не да гумару было.

Вядома, тая параза трагедыяй не абярнулася. Пагатоў спаборнік стаў мацнейшым у Саюзе. Я ад усёй душы павіншаваў пасля фінальнага свістка сваіх сяброў - Пудышава, Курненіна. Разам мы пачыналі займацца футболам у дынамаўскай школе. Прыемна было за хлопцаў.

Яшчэ хачу сказаць: нельга забывацца на такую вялікую гісторыю. Моладзь мае памятаць пра вялікія перамогі. На жаль, усё хутка забываецца. Паглядзіце цяпер на пакуты майго любага "Спартака"…

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках