23 красавiка 2024, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якая ў работнікаў «Беларуськалія» сітуацыя з заробкамі ды занятасцю

15
Якая ў работнікаў «Беларуськалія» сітуацыя з заробкамі ды занятасцю

Пераводзяць на 2/3 тарыфнай стаўкі.

«Беларуськалій» цяпер перажывае відавочна не самыя лепшыя часы. Трапіўшы пад амэрыканскія і еўрапейскія санкцыі, прадпрыемства вымушанае прадаваць прадукцыю прыкметна танней, чым Расея і Канада. Пры гэтым шмат якія звыклыя рынкі збыту або застаюцца замкнёнымі, або пастаўкі на іх знаходзяцца пад вялікім пытаннем. Тым часам прадпрыемству пагражаюць новыя санкцыі. На гэтым фоне "Беларуськалію" давялося скараціць здабычу і заняцца рамонтам на рудніках, які папярэднія гады пераносілі праз занятасць на вытворчасці, піша zerkalo.io.

Што кажуць працаўнікі "Беларуськалія"

Некалькі работнікаў "Беларуськалія" расказалі, што ў красавіку некаторых з іх пераводзілі на 2/3 ад тарыфнай стаўкі. У траўні - таксама пераводзяць на такую занятасць.

- Кагосьці адпраўлялі ў ахвотным парадку на 2/3 тарыфнай стаўкі, а кагосьці - ахвотна-прымусовым. Таксама людзей максімальна адпраўлялі адпачываць за перапрацаваны час. Адпаведна, заробкі ў гэтых работнікаў за красавік былі ніжэйшыя, чым за люты. За травень гэтак жа чакаюцца ніжэйшыя ў тых, каго пераводзяць на няпоўную занятасць, - расказаў Сяргей (усе імёны работнікаў змененыя на іхнюю просьбу - заўвага рэдакцыі).

Работнікі кажуць, што сярод тых, каго адпраўляюць на няпоўную занятасць, было шмат шахцёраў. Гэта звязана з тым, што ў красавіку «Беларуськалій» распачаў рамонт адразу на ўсіх пяці рудакіраўніцтвах. Гэта нетыповая сітуацыя для прадпрыемства. Як мінімум апошнія некалькі гадоў аб такім масавым рамонце не паведамлялася, рудакіраўніцтвы былі занятыя працай.

- Большасць працоўных, занятых на падземных работах, на час прыпыначных рамонтаў адпраўленыя ў змушаны прастой з захаваннем 2/3 ад свайго тарыфу. Пры гэтым не плацілі прэмію. Зніжэнне заробкаў асабліва закранула тых, хто на выпрацоўнай аплаце, - паведаміў адзін з шахцёраў. Ён не стаў удакладняць, як змяніўся менавіта ягоны заробак.

Раней шахцёр аднаго з камбінатаў расказваў, што ў тых, хто заняты на здабычы калію, тарыф у межах 2000 рублёў. «Для параўнання, у добры месяц з працай у суботы-нядзелі можна было атрымаць і 6-8 тысяч», - адзначаў работнік. Дзве траціны ад "голага" тарыфу ў такім выпадку складае блізу 1330 рублёў. Пры гэтым магчымыя іншыя даплаты.

- Сам заробак не зразаюць. Зразаюць прэміі, даплаты. Ашчаджаюць на ўсім, чым толькі можна. Кагосьці выводзяць з начных змен, каб начныя не аплачваць. Знаходзяць лішні адпрацаваны час і адпраўляюць на вакацыі. І надзвычайныя захады - гэта 2/3 тарыфнай стаўкі - апавядае адзін работнікаў «Беларуськалія». Для інжынерна-тэхнічных работнікаў таксама "падарункі" ў найлепшых традыцыях - шмат праверак і пазбаўленне прэмій за дробязі накшталт адсутнасці надпісу на абсталяванні.

Некалькі шахцёраў расказалі, што не ўсе рудні працягваюць працу на поўную магутнасць.

- Руднікі перыядычна працуюць на мінімальнай магутнасці. З некалькіх ліній можа працаваць толькі адна. Але ўвесь час працуюць толькі аддзелы фасавання. Гэта звязана з тым, што прадукцыя ладуецца не ў насыпныя вагоны, а фасуецца ў мяхі, якія ў сваю чаргу ладуюцца ў чыгуначныя кантэйнеры. Але аб'ёмы фасавання ў мяхі ды адпраўкі вельмі нізкія ў параўнанні з заладоўваннем у насыпныя вагоны. Кіраўніцтва супакойвае працоўных, што гэтага аб'ёму адпраўкі стане на заробкі. Але вельмі сумнеўна.

Атрымаць каментар ад кіраўніцтва "Беларуськалій" не выпала. Раней на прадпрыемстве нашаму журналісту рэкамендавалі глядзець актуальную інфармацыю ў ягоным афіцыйным тэлеграм-канале.

З якімі праблемамі сутыкнуўся "Беларуськалій"

У пачатку снежня мінулага года пачалі дзейнічаць санкцыі ЗША супраць "Беларуськалія", якія ўвялі ў жніўні. Адрозна ад еўрапейскіх абмежаванняў, пад забарону патрапіла ўся прадукцыя гэтага прадпрыемства. Гэта прычынілася да таго, што з 1 лютага 2022 спыніўся транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву.

Дапамагчы Менску з перавозкай прадукцыі падмелася Масква. Сярод магчымых варыянтаў называліся пастаўкі праз порт Мурманска. Аднак да старту маршруту пакуль справа не дайшла. Варыянт пераарыентаваць транзіт на Украіну таксама ляснуў.

Яшчэ адзін удар па "Беларуськаліі" нанесла нарвежская Yara - кампанія паабяцала спыніць супрацоўніцтва з першага красавіка.

Пад пытаннем знаходзяцца пастаўкі "Беларуськалія" ў Бразілію, Індыю, Кітай, а таксама на афрыканскі рынак.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках