25 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночнай Карэі зарэгістравана ўжо амаль два мільёны выпадкаў «ліхаманкі»

7
У Паўночнай Карэі зарэгістравана ўжо амаль два мільёны выпадкаў «ліхаманкі»

Рэжым у Пхеньяне не пацвярджае, што хворыя заражаныя каранавірусам.

У Паўночнай Карэі праз тыдзень пасля пацвярджэння першага выпадку каранавіруса зарэгістравана ўжо амаль два мільёны пацыентаў з "сімптомамі ліхаманкі", паведамілі СМІ КНДР у чацвер, 19 траўня. Толькі напярэдадні ў Паўночнай Карэі "сімптомы ліхаманкі" былі выяўленыя яшчэ ў 262 тысяч чалавек. У выніку агульная колькасць хворых дасягнула 1,98 млн, амаль 1,4 млн з іх ужо акрыялі, перадае DW.

Колькасць смяротных вынікаў павялічылася да 63. У КНДР жыве амаль 26 млн чалавек. Паўночная Карэя афіцыйна не пацвярджае, што хворыя заразіліся менавіта каранавірусам, бо ў краіне амаль няма сістэмы тэставання на SARS-CoV-2, адзначаюць эксперты. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ), у Паўночнай Карэі дагэтуль не праводзілася шырокая вакцынацыя насельніцтва ад каранавіруса. Улады ў Пхеньяне адмовіліся ад паставак антыкаранавірусных вакцын праз каналы САЗ.

Роўна тыдзень таму Паўночная Карэя афіцыйна пацвердзіла першы выпадак каранавіруса ў краіне. З таго часу ўлады ў Пхеньяне спрабуюць стрымаць эпідэмію з дапамогай паўсюднага лакдаўна ды інфармацыйнай кампаніі аб небяспецы омікрон-варыянту каранавіруса.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках