25 красавiка 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанскія банкі адмаўляюцца пералічваць грошы беларускім кампаніям

4
Казахстанскія банкі адмаўляюцца пералічваць грошы беларускім кампаніям

Яны баяцца патрапіць пад санкцыі.

Беларускія прыватныя кампаніі маюць праблемы з пералічэннем грошай з казахстанскіх банкаў. Аб гэтым на прэсавай канферэнцыі 19 траўня паведаміў старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін, інфармуе euroradio.fm.

"Літаральна ўчора мы атрымалі інфармацыю, што пачаліся праблемы з пералічэннем з казахстанскіх банкаў на беларускія малыя прадпрыемствы нават у расейскіх рублях. Гэта зусім новая сітуацыя для нас, якую трэба асэнсаваць", — заявіў ён.

Калінін расказаў, што пасля ўвядзення міжнародных санкцый беларускія кампаніі меркавалі праводзіць міжнародныя разлікі праз казахстанскія банкі. І спачатку нават атрымалі ад іх згоду. "Мы хацелі праз Казахстан разлічвацца ў еўрах, а цяпер немагчыма правесці нават расейскія рублі", — паскардзіўся старшыня БСП.

Са слоў Калініна, гаворка ідзе аб частцы казахстанскіх банкаў. "Яны баяцца патрапіць пад санкцыі. Ім свая болька баліць", — дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках