25 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія выдасць Украіне дадатковую вайсковую дапамогу на £1,3 мільярда

3
Брытанія выдасць Украіне дадатковую вайсковую дапамогу на £1,3 мільярда

Кіеў атрымае дальнабойную артылерыю, супрацькарабельныя ракеты і беспілотнікі.

Прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан абвясціў аб дадатковым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на суму 1,3 млрд фунтаў стэрлінгаў.

Як перадае Укринформ, пра гэта ён напісаў у сваім Твітары.

У рамках гэтай дапамогі Кіеў атрымае дальнабойную артылерыю, супрацькарабельныя ракеты і беспілотнікі.

Прэм'ер Вялікабрытаніі адзначыў, што ў іх з Прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім адбылася шырокая дыскусія, падчас якой бакі абмеркавалі, як можна спыніць глабальную эканамічную шкоду, выкліканую «безразважнай блакадай пуціным чарнаморскіх партоў». «Мы тэрмінова шукаем варыянты адкрыцця важных марскіх і наземных шляхоў дастаўкі ўкраінскіх запасаў збожжа», – напісаў Джонсан.

Ён таксама адзначыў, што 50 000 украінцаў бяспечна прыбылі ў Вялікабрытанію, «і мы робім усё магчымае, каб дапамагчы ім наладзіць жыццё тут».

«З больш як 100 000 віз, выдадзеных паводле нашых схем, і новымі санкцыямі, накладзенымі на расейскія авіякампаніі сёння, наша рашучасць непахісная - мы з Украінай», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках