25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці гімназіст надумаў паказаць «сонейка» на турніку і атрымаў пералом хрыбта

18
У Берасці гімназіст надумаў паказаць «сонейка» на турніку і атрымаў пералом хрыбта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Спасти его не удалось.

ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Берасцейскія следчыя праводзяць праверку паводле факту смерці 17-гадовага навучэнца гімназіі, які атрымаў траўму на турніках, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юлію Ганчарову.

Навучэнец берасцейскай гімназіі 12 траўня падчас перапынку выйшаў разам з двума аднакласнікамі на стадыён. Юнак падышоў да турніка, які прызначаны для падцягвання, ухапіўся за перакладзіну рукамі і стаў разгойдвацца. Са слоў аднакласнікаў, хлопец хацеў прадэманстраваць уменне круціцца на перакладзіне з выцягнутымі рукамі. У нейкі момант падчас чарговага разгойдвання яго рукі сарваліся з турніка, і ён упаў на зямлю галавой уніз.

У выніку школьнік страціў прытомнасць. Высветлілася, што ён атрымаў цялесныя пашкоджанні: закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы шыйных пазванкоў, а таксама комплекс розных іншых траўм.

- У дачыненні да гімназіста прызначаная судова-медыцынская экспэртыза. Яна патрэбная, каб сапраўды высветліць колькасць і ступень цяжару атрыманых цялесных пашкоджанняў. Апытаныя відавочцы, настаўнікі і кіраўніцтва гімназіі, правяраецца тэхнічная дакументацыя на спартовы інвентар. Прававая ацэнка здарэння будзе дадзеная пасля заканчэння правядзення праверкі. Хлопец знаходзіўся ў шпіталі ў рэанімацыі пад апаратам ШВЛ, 19 траўня памёр - расказала Ганчарова.

Юнак вучыўся ў 11-м класе на выдатна, характарызаваўся станоўча, выхоўваўся ў поўнай сям'і. Прафесійна спортам апошнім часам не захапляўся, а заняткі на турніках былі для яго хобі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках