20 красавiка 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 20 траўня

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 20 траўня

Прагноз.

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 20 траўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер пераменных кірункаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12. Удзень будзе 15-21, па паўднёва-заходняй палове краіны да 22-28 градусаў цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках