20 красавiка 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: Санкцыі супраць РФ павінны распаўсюджвацца і на Беларусь

18
Еўрапарламент: Санкцыі супраць РФ павінны распаўсюджвацца і на Беларусь

Еўрадэпутаты прынялі рэзалюцыю.

19 траўня дэпутаты Еўрапарламента прынялі рэзалюцыю, якая заклікае распаўсюдзіць усе санкцыі, уведзеныя супраць Расеі праз уварванне ва Украіну, на Беларусь.

У рэзалюцыі дэпутаты асудзілі ролю беларускага рэжыму, якую ён адыгрывае ў спрыянні вайне, што вядзе Расея супраць Украіны.

"Еўрадэпутаты мяркуюць, што беларускі рэжым павінен супольна несці адказнасць за напад з усімі юрыдычнымі наступствамі, якія вынікаюць з міжнароднага права", - гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапарламента.

Акрамя гэтага, Еўрапарламент адзначыў рост ролі Расеі ў Беларусі, у тым ліку фінансавы ўплыў, што выклікае ў еўрадэпутатаў сумненні ў здольнасці Беларусі прымаць самастойныя пастановы.

Еўрадэпутаты віталі прапановы Еўракамісіі аб шостым пакеце санкцый і заклікалі распаўсюдзіць на Беларусь усе санкцыі супраць Расеі, якія ўжо ўведзеныя і будуць уведзеныя.

Рэзалюцыя заклікае правесці расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, заклікае краіны ЕЗ актыўна выкарыстоўваць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асоб, у тым ліку Лукашэнкі, адказных за гвалт і рэпрэсіі.

Еўрадэпутаты асуджаюць затрыманні і арышты лідараў незалежных прафзвязаў і заклікаюць вызваліць іх, асуджаюць нядаўнія змены ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць пакаранне смерцю за замах на тэрарызм, а таксама заклікаюць неадкладна скасаваць пакаранне смерцю.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках