28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увязе з-за мяжы 20 тысяч тон цукру

22
Беларусь увязе з-за мяжы 20 тысяч тон цукру

Гэта ў 50 разоў больш, чым у першым квартале.

У Беларусь плануюць увезці з-за мяжы да 20 тысяч тон цукру. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белдзяржхарчпрама.

Столькі цукру імпартуюць "для забеспячэння збалансаванасці на спажывецкім рынку і прамысловай перапрацоўкі".

Адпаведны аб'ём імпарту вызначыла рабочая група, зыходзячы з тарыфнай ільготы, выдзеленай Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

У снежні 2021-га Савет ЕЭК вызначыў тарыфныя квоты на ўвоз цукру да 31 жніўня 2022 года. Беларусі дазволілі бяспошлінна завезці да 100 тысяч тон цукру.

Дарэчы, у першым квартале імпарт цукру ў Беларусь склаў 383 тоны. Цяперашні запланаваны імпарт перавысіць яго ў 50 разоў.

Найбольшы попыт на цукар у Беларусі быў адзначаны ў сакавіку, калі адбыўся скачок валютнага курса. Тады аб'ёмы продажу цукру выраслі ўтрая - з 1 кг да 3 кг у сярэднім на чалавека на месяц.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках