24 красавiка 2024, Серада, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны ўзяў удзел у пасяджэнні камітэта NATO на ўзроўні гетманаў

3
Залужны ўзяў удзел у пасяджэнні камітэта NATO на ўзроўні гетманаў
ВАЛЕРЫ ЗАЛУЖНЫ

Ён расказаў аб хадзе баявых дзеянняў і сітуацыі на фронце.

Гетман Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны ўзяў удзел у пасяджэнні вайсковага камітэта NATO. Ён расказаў аб хадзе баявых дзеянняў і сітуацыі на фронце.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram Залужнага.

"Сёння на запрашэнні кіраўніка вайсковага камітэта NATO адмірала Каралеўскага вайскова-марскога флоту Роба Баўэра ўзяў удзел у пасяджэнні камітэта на ўзроўні гетманаў (начальнікаў штабоў) у фармаце з Украінай", – напісаў гетман.

Паводле ягоных слоў, падчас выступу ён расказаў аб хадзе вайны Расеі супраць Украіны. Залужны адзначыў, што УСУ здолелі забраць у ворага стратэгічную ініцыятыву, прычыніць крытычныя страты, прымусіць адмовіцца ад галоўнай мэты - захопу сталіцы краіны Кіева.

Гетман дадаў, што сёння УСУ вядуць не толькі абарончыя баі, але і праводзяць паспяховыя контрнаступы. У выніку дзеянняў украінскіх вайскоўцаў здалелі разблакаваць Харкаў і Мікалаеў, цяпер ідуць сутыкненні ў Херсонскай вобласці.

Залужны таксама адзначыў, што УСУ знішчылі флагманскі крэйсер "Масква", пацэлілі яшчэ ў тры магутныя караблі, якія складаюць аснову Чарнаморскага флоту РФ. Аднак, паводле ягоных слоў, расейцы падтрымліваюць высокую інтэнсіўнасць ракетных абстрэлаў, у сярэднім 10-14 балістычных і крылатых ракет за дзень.

"Гэта пагроза не толькі для Украіны, але і для краін-чальцоў NATO. Бо кожная такая ракета нясе 400-600 кілаграм трацілу. Таму важна ўмацоўваць супрацьракетную абарону", - удакладніў ён.

Залужны дадаў, што ўзброеная барацьба ў ХХІ стагоддзі вядзецца комплексна. Гетман адзначыў, што размова ідзе аб спалучэнні аперацый, якія патрабуюць ужывання сучаснага высокадакладнага дальнабойнага ўзбраення, дзейснай супрацьпаветранай і супрацьракетнай сістэм.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках