23 красавiка 2024, aўторак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абвясціў аб новым пакеце дапамогі Украіне

6
Байдэн абвясціў аб новым пакеце дапамогі Украіне
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: ANGELA WEISS/AFP

Артылерыя, радары і тэхніка.

Злучаныя Штаты Амэрыкі адправяць ва Украіну дадатковы пакет вайсковай дапамогі, які дапаможа украінскім вайскоўцам на полі бою. Адпаведную пастанову прыняў сёння прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэсавую службу Белага дома.

Байдэн падкрэсліў, што ЗША ўжо далі Украіне гістарычную дапамогу ў галіне бяспекі, але ягоная адміністрацыя будзе далей паскараць дастаўку дадатковай зброі ды абсталявання для ўкраінскага войска.

"І сёння я абвяшчаю яшчэ адзін пакет дапамогі ў бяспецы, які дасць Украіне дадатковую артылерыю, радары ды іншую тэхніку, якую яны ўжо так эфектыўна выкарыстоўваюць на полі бою. Гэтыя ўзбраенні ды абсталяванне пойдуць наўпрост на перадавую лінію", - заявіў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках