29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы лямпавы завод Беларусі два гады ў глыбокім мінусе

18
Найбуйнейшы лямпавы завод Беларусі два гады ў глыбокім мінусе

Скарачэнні ды страты.

Берасцейскі электралямпавы завод усё глыбей сыходзіць у страты. У 2021 годзе яго чыстыя страты склалі 4,4 млн рублёў, а колькасць супрацоўнікаў скарацілася амаль на траціну, піша Office Life.

У справаздачы за 2021 год адзначана, што чыстыя страты Берасцейскага электралямпавага завода (БЭЛЗ) складае прыкладна 4,4 млн рублёў (у 2020-м - мінус 2,5 млн). Некампенсаваныя страты ў цэлым перасягнулі 51 млн рублёў. Таксама са справаздачы вынікае, што калектыў паменшыўся з 447 да 300 чалавек, то бок амаль на траціну.

БЭЛЗ - адзіны вытворца лямпаў напальвання ў Беларусі ды адзін з вядучых у ЕАЭС. Акрамя таго, прадпрыемства асвоіла выраб звыш 300 тыпаў лямпаў, у тым ліку святлодыёдных, люстраных, камутатарных, газавых ды іншых. Завод існуе больш за 50 гадоў. Выраб электрычных лямпаў агульнага прызначэння дае яму 67,5% даходу, а тэлевізараў і манітораў – 27,3%. Прадпрыемства ўваходзіць у дзяржаўны холдынг "Гарызонт", хоць фармальна дзяржаўная дзель у кампаніі складае толькі 4,4%.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках