24 красавiка 2024, Серада, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі з вялікімі стратамі адкінулі ад Севераданецка: зводка Генштаба УСУ

2
Расейскія войскі з вялікімі стратамі адкінулі ад Севераданецка: зводка Генштаба УСУ

Што адбываецца на галоўных участках фронту 20 траўня.

У Севераданецкім кірунку акупанты вядуць штурмавыя дзеянні ў напрамку Севераданецка. Але пасля шэрагу непаспяховых нападаў былі змушаны адступіць.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Генштаба УСУ.

У Северскім кірунку праціўнік праводзіць інжынернае абсталяванне пазіцый у раёне населенага пункта Азараўка Бранскай вобласці. Учыніў абстрэлы з артылерыі і мінамётаў населеных пунктаў Баяра-Лежачы, Брускі, Старыя Віркі Сумскай вобласці і Грымяч Чарнігаўскай вобласці.

На Харкаўскім напрамку вораг спрабуе ўтрымліваць занятыя рубяжы: праводзіць канратакі, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Вядзе ўзмоцненую паветраную разведку з прымяненнем БПЛА.

Працягваліся баявыя дзеянні ў раёне населеных пунктаў Цярновая і Вясёлае. Акрамя таго варожыя абстрэлы зафіксаваны паблізу ад Рускіх Цішкоў.

У Славянскім кірунку праціўнік абстрэльваў грамадзянскую інфраструктуру ў раёне населеных пунктаў Даўгенька, Вялікая Камышаваха і Даліна.

У Данецкім кірунку вораг актывізаваў наступальныя і штурмавыя дзеянні для паляпшэння тактычнага становішча. Наносіў агнявое пашкоджанне з мінамётаў, ствольнай артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню і аператыўна-тактычнай авіяцыі з мэтай разбурэння фартыфікацыйных збудаванняў нашых падраздзяленняў уздоўж усёй лініі судакранання.

У Ліманскім кірунку агрэсар ажыццяўляе перыядычныя абстрэлы цывільнай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Дубрава і Закітнае.

У Севераданецкім кірунку вораг вёў штурм у напрамку Севераданецка, поспеху не меў, панёс страты і вымушаны адступіць. Вядзе баявыя дзеянні ў раёне населенага пункта Ташкоўка.

У Бахмуцкім кірунку, пры падтрымцы артылерыі і мінамётаў, акупанты праводзілі наступальныя дзеянні ў раёне населенага пункта Выскрыва, адначасова спрабавалі палепшыць тактычнае становішча сваіх падраздзяленняў непадалёк Уладзіміраўкі і Васільеўкі. Расейскія акупанты панеслі страты ў раёне населенага пункта Александраполле.

У Аўдзееўскім кірунку праціўнік, пры падтрымцы артылерыі, вёў штурмавыя і наступальныя дзеянні ў раёне населенага пункта Вясёлае. Панёс страты і адступіў.

На Курахаўскім напрамку вораг ажыццяўляў масаваныя артылерыйскія абстрэлы цывільнай інфраструктуры, у тым ліку і з рэактыўных сістэм залпавага агню. Вёў наступленне ў раёнах Наваміхайлаўкі і Аляксандраўкі, поспеху не меў.

На Навапаўлаўскім і запарожскім кірунках агнём рэактыўнай і ствольнай артылерыі і мінамётаў вораг пашкоджваў інфраструктуру і мірныя хатнія гаспадаркі, вёў контрбатарэйную барацьбу. У раёне населенага пункта Навадараўка пацярпеў страты і адышоў на раней занятыя пазіцыі.

У Паўднёвабужскім кірунку захопнікі актыўных баявых дзеянняў не праводзілі. Абстрэльвалі жылыя дамы з прымяненнем мінамётаў і ствольнай артылерыі. Працягвалі інжынернае абсталяванне пазіцый і пабудову другой лініі абароны.

Захоўваецца высокая імавернасць працягу баявых дзеянняў з мэтай паляпшэння тактычнага становішча і выхаду на адміністратыўную мяжу Херсонскай вобласці.

У Данецкім і Луганскім кірунках за мінулы дзень адбілі 14 атак ворага, знішчана 8 танкаў, 14 адзінак баявой браніраванай тэхнікі і 6 адзінак аўтамабільнай тэхнікі ворага. Падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі адзін БПЛА тыпу «Арлан-10».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках