23 красавiка 2024, aўторак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыбралі з продажу яшчэ некалькі тыпаў папулярных пральных парашкоў

3
У Беларусі прыбралі з продажу яшчэ некалькі тыпаў папулярных пральных парашкоў

Што патрапіла пад забарону?

У Беларусі ўводзяць забарону на продаж і адбіраюць з абарачэння шэраг папулярных мыйных сродкаў. Пра гэта паведамляе прэс - служба Дзяржстандарта. Ва ўсіх названых сродках для мыцця перавышанае пенаўтварэнне - гэта можа прывесці да паломкі пральнай машыны.

У апісанні геля для мыцця дзіцячай бялізны «Ушастый нянь» і геля «SОRTI. Пятна нет» пазначана, што прадукцыя можа выкарыстоўвацца «для мыцця вырабаў у пральных машынах усіх тыпаў». Пры гэтым мыйныя сродкі не могуць ужывацца ў пральных машынах з франтальнай загрузкай: у «Ушастом няне» паказчык «пенаўтваральнай здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў 200±6 мм, а ў «SОRTI. Пятна нет» - (236 ± 6) мм пры норме не больш за 180 мм

У парашку «Tide Автомат Яркие Цвета» таксама знайшлі праблему з падвышаным пенаўтварэннем.

«Паводле вынікаў праверкі ўстаноўлена, што вытворца мыйнага сродку ў маркіроўцы наўмысна ўказаў прызначэнне прадукцыі «для мыцця ў аўтаматычных пральных машынах», але пры гэтым ён не можа прымяняцца як сродак для мыцця з нармаваным пенаўтварэннем для пральных машын з франтальнай загрузкай: паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў (212 ± 6) мм», - апісвае праблему «Дзяржстандарт».

На ўсе названыя гелі і парашкі ўводзіцца забарона на ўвоз, рэалізацыю, таксама іх павінны выключыць з продажу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках