20 красавiка 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэран войска ЗША: Адзін украінскі батальён справіўся з 30 тысячамі расейцаў

3
Ветэран войска ЗША: Адзін украінскі батальён справіўся з 30 тысячамі расейцаў

Бітва пад Кіевам увойдзе ў падручнікі ваеннай гісторыі.

Бітва пад Кіевам увойдзе ў падручнікі ваеннай гісторыі - украінскім абаронцам атрымалася пераадолець сілу, якая іх значна пераўзыходзіла. Такое меркаванне агучыў спецыяльны дарадца галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага, ветэран узброеных сіл ЗША Дэн Райс.

З ягоных слоў, пераломным момантам у вайне стала бітва на поўнач ад Кіева - у Машчуне і Ірпені, паведамляе «Укринформ».

«Расейцы нават не падазравалі, што іх чакае такая сур'ёзная бітва, і заставаліся на аўтатрасах — на гэтых чатырох шляхах падыходу. Гэта дало ўкраінцам магчымасць прыцэльна біць па іх з супрацьтанкавай зброі, менавіта гэта яны і рабілі. Думаю, амаль 2000 танкаў і іншай браніраванай тэхнікі былі знішчаныя супрацьтанкавымі ракетамі - лёгкімі супрацьтанкавымі сродкамі, Джавелінамі», - сказаў экспэрт.

На поўнач ад Кіева былі падарваныя ўсе масты. Расейцы затрымаліся на трасах, а затым іх проста знішчылі з супрацьтанкавай зброі

Са слоў Райса, гэты ўрок быў засвоены ў Крыме.

«У Крыме масты не ўзрывалі, таму што думалі, што яны будуць патрэбны пры вяртанні назад. Але трэба было ўзарваць масты, каб спыніць расейцаў», — уважае вайсковы экспэрт.

Райс нагадаў, як у Ірпені батальён справіўся з 30 тысячамі расейцамі.

«Гэта павінна ўвайсці ў падручнікі. Яны пераадолелі значна большую сілу», — сказаў ён.

Спецыяльны дарадца галоўнакамандуючага УСУ дадаў, што расейскія войскі правалілі дасягненне галоўнай мэты - узяць Кіеў, адправіць урад у выгнанне і сказаць, што «выгналі нацыстаў».

«Яны пацярпелі няўдачу, і я не думаю, што яны могуць зараз захапіць Кіеў, хіба калі падвояць або патрояць сілы. Але, на мой погляд, яны разумеюць, што не змогуць перайсці ў наступ без значных страт, не змогуць дасягнуць гэтай мэты», - перакананы экспэрт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках