24 красавiка 2024, Серада, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала прызнаваць свае страты на востраве Змяіны

1
Расея пачала прызнаваць свае страты на востраве Змяіны

Забітых акупантаў нават пачалі хаваць.

Расейскія захопнікі пачалі прызнаваць свае страты на ўкраінскім востраве Змяіны, а таксама хаваць загінулых там вайскоўцаў, паведаміў кіраўнік Адэскай АВА Сяргей Братчук, паведамляе «Зеркало недели. Украина».

«Рашысты сталі прызнаваць свае страты на в. Змяіны… пачалі хаваць сваіх загінулых», – заявіў Братчук у відэазвароце.

Пры гэтым расейскае СМІ Фонтанка.ру паведаміла, што ў Пецярбургу пахавалі расейскага кантрактніка, які быў у ліку акупантаў на востраве Змяіным. Указана, што загінуў ён нібыта 9 траўня.

Са слоў сваякоў загінулага акупанта, 7 траўня група вайскоўцаў краіны-агрэсара была на патрульным катары ў Чорным моры каля ўкраінскага вострава. Пры гэтым брат загінулага кантрактніка сцвярджае, што «ракета патрапіла ў катар, падышоў другі, яго таксама падбілі. На выратавальных плытах іх раскідала па моры».

Праўда, паводле звестак СМІ, на крыжы загінулага акупанта напісаная дата смерці 9 траўня 2022 года, а ў пасведчанні пра смерць - 7 траўня 2022 года. Пры гэтым калегі вайскоўца сцвярджаюць, што той памёр раніцай 9 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках