29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца нават штор на балконах беларусаў

6
Улады баяцца нават штор на балконах беларусаў

Мянчанку затрымалі за бел-чырвона-белыя фіранкі.

Сілавікі затрымалі мянчанку Алену Жарыну, паведамляюць праваабаронцы.

«Пакаяннае» відэа з дзяўчынай з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Яна кажа, што павесіла бел-чырвона-белыя шторы, а таксама ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

На Жарыну распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

У 2020-2021 гадах сілавікі неаднаразова затрымлівалі людзей, у якіх бачылі бел-чырвона-белыя фіранкі, ці белыя і чырвоныя ўпрыгожванні на вокнах. Але раней іх каралі адміністрацыйнымі судамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках