28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Украіна можа атрымаць ад ЗША ЗРК Patriot

7
Washington Post: Украіна можа атрымаць ад ЗША ЗРК Patriot

У апошні пакет вайсковай дапамогі могуць таксама ўключыць дальнабойную артылерыю.

У рамках новага пакета дапамогі ад ЗША на 40 мільярдаў даляраў, які напярэдадні ўхваліў Кангрэс, Украіна можа атрымаць зенітныя ракетныя комплексы Patriot і дальнабойную артылерыю, паведамляе The Washington Post.

Прыняты законапраект прадугледжвае, што сума вайсковай дапамогі Украіне складзе 20 мільярдаў даляраў.

Дакумент таксама ўключае больш за восем мільярдаў даляраў у выглядзе агульнай эканамічнай падтрымкі Украіны, амаль пяць мільярдаў даляраў для развязання патэнцыйнага недахопу харчавання і больш за мільярд даляраў для сукупнай падтрымкі ўцекачоў.

19 траўня Сенат ЗША прагаласаваў за пакет дапамогі Украіне сумаю 40 млрд даляраў, раней яго ўхваліла Палата прадстаўнікоў. Цяпер дакумент павінен падпісаць прэзідэнт Джо Байдэн.

Гэта найбуйнейшы пакет дапамогі іншай краіне, які Кангрэс прымаў за апошнія два дзесяцігоддзі.

9 траўня Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках