29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты ISW: Расейскае камандаванне вымушана аб'ядноўваць знясіленыя БТГр

1
Экспэрты ISW: Расейскае камандаванне вымушана аб'ядноўваць знясіленыя БТГр

Паўнавартаснага рэзерву ў РФ няма.

Адной з асаблівасцяў вайны Расеі супраць Украіны ёсць вайна на знясіленне. Тут на першы план выходзіць той, хто даўжэй зможа весці баявыя дзеянні.

Пра гэта паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Спачатку Расея наважыла здзейсніць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, чым сама сябе загнала ў пастку. Бо яе войска выявілася не гатовае да такога шырокага фронту для наступлення, таму панесла немалую колькасць страт. Таму акупантам давялося адступіць з Кіеўскай, Жытомірскай, Чарнігаўскай і Сумскіх абласцей. І засяродзіць сваю ўвагу на Данбасе.

Але за тры месяцы вайны расейскія войскі панеслі немалыя страты. На 20 траўня - больш за 28,7 тысяч знішчаных. І невядомая колькасць параненых, якія таксама не могуць узяць удзел у баях.

Паўнавартаснага рэзерву ў расейцаў, якія могуць кампенсаваць гэтыя страты - няма. У Інстытуце вывучэння вайны (ISW) адзначаюць, што расейскія войскі працягваюць адчуваць недахоп жывой сілы ў рэзерве. Менавіта гэта прымушае расейскае вайсковае камандаванне кансалідаваць знясіленыя батальённыя тактычныя групы (БТГр).

Пры гэтым у Пентагоне ўказваюць на той факт, што ў расейскіх сіл усё яшчэ ёсць 106 БТГр, якія дзейнічаюць ва Украіне, але ім давялося расфармаваць і аб'яднаць некаторыя, каб кампенсаваць страты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках