25 красавiка 2024, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прыдумалі, як знізіць кошт расейскай нафты

2
У ЗША прыдумалі, як знізіць кошт расейскай нафты

Навіну анансавала кіраўніца Мінфіна Джанет Елен.

Міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтрабанкаў краін групы G7 абмеркавалі праект картэлі пакупнікоў для кантролю кошту расейскай нафты. Навіну анансавала кіраўніца Мінфіну ЗША Джанет Елен, паведамляе officelife.media.

«Многія, уключаючы мяне, знаходзяць гэта прывабным», – заявіла Джанет Елен.

Міністарка дадала, што задума ў тым, каб картэль усталёўваў столь кошту на сыравіну з Расеі. Так атрымаецца зменшыць прыбыткі РФ, не ствараючы «вялікую нагрузку на сусветную эканоміку».

Партнёры ЗША ў гэтым праекце абавязваюцца забяспечыць паступленне «некаторай колькасці расейскай нафты на рынак для падтрымання сусветных коштаў на нізкім узроўні».

Елен чакае, што, захаваўшы паступленне часткі расейскай нафты на рынак, атрымаецца «не павышаць сусветныя кошты».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках