20 красавiка 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія мытнікі канфіскуюць беларускія цыгарэты

1
Расейскія мытнікі канфіскуюць беларускія цыгарэты

Гэтым разам – у Пскоўскай вобласці.

Супрацоўнікі мабільнай групы Пскоўскай мытні ва Усвяцкім раёне выявілі ў мікрааўтобусе з Беларусі 27500 пачкаў беларускіх цыгарэт, паведамляе партал «Віртуальная мытня» са спасылкай на прэс-службу СЗТУ. Папярэдні кошт тытунёвай прадукцыі ацанілі на 1,4 мільёна расейскіх рублёў.

У мікрааўтобусе знаходзіліся два чалавекі, грамадзяне Беларусі і Расеі, дакументаў на тавар, які перамяшчаўся, у іх не было. Цыгарэты перададзены ў тэрытарыяльнае падраздзяленне УМУС Расеі Пскоўскай вобласці для прыняцця мер у рамках наяўных паўнамоцтваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках