29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распрацавалі начную батарэю – поўную супрацьлегласць сонечнай панэлі

5
Навукоўцы распрацавалі начную батарэю – поўную супрацьлегласць сонечнай панэлі

Паводле якога прынцыпу яна працуе.

Група навукоўцаў з Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса сканструявала дзейны прататып «начной батарэі», якая ў тэхнічным плане з'яўляецца поўнай супрацьлегласцю сонечных панэляў. Тут выкарыстоўваецца той жа самы прынцып P-N пераходу ў паўправадніках, але ён працуе ў зваротным кірунку. Тэхналогія атрымала назву «тэрмарадыяцыйнага дыёда», піша techcult.ru.

Канцэпцыя такой батарэі з'явілася яшчэ ў 2014 годзе і заснаваная на тым, што ўся прастора вакол нас працятая плынямі энэргіі ў рознай форме, якую можна перахапіць. Напрыклад, калі цягам дня сонечнае святло апраменьвае паверхню Зямлі, яно не толькі бамбуе яе фатонамі, але і награвае. А ўначы гэта залішняя цеплыня накіроўваецца ў холад космасу, што спараджае інфрачырвонае выпраменьванне ад паверхні планеты. Атрымліваецца, што мы можам збіраць энэргію нашай зоркі і ўдзень, і ўначы, пры дапамозе акумулятараў розных тыпаў.

Тэрмарадыяцыйны дыёд пабудаваны на аснове дэталяў ад сонечнай панэлі і акуляраў начнога бачання. Ён можа перахапляць інфрачырвонае выпраменьванне ад усякай крыніцы, але яго эфектыўнасць наўпрост залежыць ад розніцы тэмператур крыніцы і дыёда. Гэтая эфектыўнасць пакуль не занадта высокая: пры розніцы тэмператур у 12,5℃ шчыльнасць электрычнай магутнасці склала 2,26 мВт, ці 1,8% ад магутнасці самога выпраменьвання.

Аднак разлікі паказваюць, што магутнасць «начной» батарэі цалкам можа даходзіць да 10% ад параметраў сонечнай панэлі, якая працуе ў той жа мясцовасці і пры тым жа надвор'і. Што яшчэ важней, крыніцай інфрачырвонага выпраменьвання можа быць усякі нагрэты аб'ект - напрыклад, рухавік аўтамабіля ці гарачая сцяна вытворчага цэха. Нават чалавечае цела выпраменьвае цеплыню, прычым часцяком марна, таму можна сканструяваць нейкі тып адзежы, якая будзе збіраць гэтую энэргію і падзараджаць невялікія гаджэты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках