26 красавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-канцлер Нямеччыны Шрэдэр звольніўся з «Раснафты»

16
Экс-канцлер Нямеччыны Шрэдэр звольніўся з «Раснафты»
ГЕРХАРД ШРЭДЭР
ФОТА: AP

Учора Еўрапарламент прагаласаваў за ўвядзенне санкцыяў супраць палітыка.

Старшыня рады дырэктараў «Раснафты», былы канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр пакінуў кампанію. Пра гэта паведамляецца на сайце «Раснафты», цытуе gordonua.com.

Адзначаецца, што Шрэдэр паведаміў «аб немагчымасці падаўжэння сваіх паўнамоцтваў у радзе дырэктараў кампаніі». Таксама раду дырэктараў з той жа прычыны пакінуў Матыяс Варніг.

«Мы з разуменнем ставімся да іх пастановы і дзякуем за нязменную падтрымку», – адзначылі ў прэс-службе «Раснафты».

Шрэдэр быў кіраўніком урада Нямеччыны з 1998-га да 2005 года. Ён сябраваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, калі быў канцлерам ФРГ.

У Нямеччыне 78-гадовага Шрэдэра неаднаразова крытыкавалі за сувязі з расейскімі дзяржкампаніямі, адзначае выданне.

У 2006 годзе Шрэдэр узначаліў камітэт акцыянераў кампаніі Nord Stream AG, якая кіруе расейскім газаправодам «Паўночны струмень».

З 2016 года ён кіруе кампаніяй Nord Stream 2 (аператар будаўніцтва аднайменнага газаправода). У верасні 2017 года стаў старшынём рады дырэктараў «Раснафты». У чэрвені 2021 года яго пераабралі на гэтую пасаду.

У апошні час яго актыўна крытыкавалі ў Нямеччыне за адмову спыняць сувязі з Расеяй. Напрыклад, кіраўнік кіроўнай СДПГ Ларс Клінгбайль адрокся ад сяброўства са Шрэдэрам, які, з ягоных слоў, зарабляе мільёны ў расейскіх дзяржаўных кампаніях і адмаўляецца аддаляцца ад Пуціна.

18 траўня выданне Spiegel пісала, што Шрэдэра ўлады Нямеччыны хочуць пазбавіць усіх прывілеяў як экс-канцлера праз сувязі з РФ.

Учора Еўрапарламент прагаласаваў за ўвядзенне санкцый супраць экс-канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра. Рэзалюцыю з заклікам да ЕЗ падтрымала пераважная большасць дэпутатаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках