18 красавiка 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ваяры знішчылі яшчэ шэсць афіцэраў ворага

3
Украінскія ваяры знішчылі яшчэ шэсць афіцэраў ворага

УСУ даюць годны адпор акупантам.

Войска акупантаў прадаўжае губляць сваіх афіцэраў у вайне супраць Украіны. Пра гэта паведамляе Цэнтр стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Так, паводое інфармацыі Страткама ўкраінскія воіны знішчылі яшчэ шэсць афіцэраў ворага, а менавіта:

• старэйшага лейтэнанта Алдара Сактоева з Бураціі;

• старэйшага лейтэнанта Багачова Паўла з Краснадарскага краю;

• камандзіра інжынерна-сапёрнай роты 42 мсд Васіленку Эдуарда з Беслана;

• лейтэнанта Кемрана Гаджымагамедава;

• камандзіра танкавай роты лейтэнанта Новікава Міхаіла з Бранска;

• камандзіра інжынерна-сапёрнай роты старшага лейтэнанта Аляксандра Валяева з Цверы.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскія войскі страцілі больш за 28 700 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках