24 красавiка 2024, Серада, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэн Ходжэс: Ва Украіны неўзабаве будзе дастаткова патэнцыялу, каб выцесніць акупантаў

3
Бэн Ходжэс: Ва Украіны неўзабаве будзе дастаткова патэнцыялу, каб выцесніць акупантаў
Бэн Ходжэс

Праз пару месяцаў сілы РФ прыйдуць у заняпад.

Экс-камандуючы Наземнымі сіламі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс перакананы, што наперадзе яшчэ шмат выклікаў, але нічога з гэтага нельга назваць перамогай для РФ.

У канцы лета ці пачатку восені расейскія сілы прыйдуць у заняпад, а Украіна будзе мець дастатковы патэнцыял для контрнаступу, каб выцесніць ворага, прынамсі, да лініі судакранання 23 лютага. Пра гэта заявіў былы камандуючы Наземнымі сіламі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».

«Наперадзе яшчэ шмат выклікаў, але нічога з гэтага нельга назваць перамогай для Расеі, улічваючы якія мэты ставіў Крэмль перад сабой. Шчыра кажучы, я думаю, што Расея не можа прадаўжаць рабіць тое, што яны робяць да бясконцасці. Думаю, кульмінацыя надыдзе дзе-небудзь у канцы лета, калі ў іх скончацца людзі, амуніцыя і воля да барацьбы», - адзначыў Ходжэс.

Ён растлумачыў, што акупанты не змаглі дасягнуць усіх сваіх мэт. Напрыклад, міністэрства абароны РФ паказала сябе як карумпаваная інстытуцыя, а іх жаўнеры - як забойцы, якія выкарыстоўваюць зброю супраць цывільных аб'ектаў.

«Потым Пуцін нават даў ганаровае гвардзейскае званне брыгадзе, якая мае дачыненне да забойства цывільных у Бучы. Таму я ня думаю, што ім ёсць што святкаваць. Зразумела, што яны захапілі тэрыторыю, прычыняюць вялізную шкоду эканоміцы Украіны. Яны блакуюць экспарт збажыны», - адзначыў Ходжэс.

У той жа час, паводле звестак аналітычных медыя, РФ штодня выдаткоўвае на вайну супраць Украіны 900 млн даляраў. На думку Бэна Ходжэса, сілы краіны-агрэсара прыйдуць у заняпад ужо праз некалькі месяцаў.

«З такімі баямі, стратамі амуніцыі і вайскоўцаў, думаю, што да канца лета - канец жніўня, пачатак верасня расейскія сілы прыйдуць у заняпад, і Украіна будзе мець дастатковы патэнцыял для пачатку контрнаступу. Каб выціснуць расейскія сілы назад, прынамсі, да лініі 23 лютага. Думаю, гэта адбудзецца да верасня», - падсумаваў Ходжэс.

У апошні час войскі РФ знізілі маштабы сваіх дзеянняў ва Украіне. У Пентагоне заявілі, што гэта паказвае на змяншэнне амбіцый ворага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках