29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як напраўду выглядаюць дарогі ў рэгіёнах

7
Як напраўду выглядаюць дарогі ў рэгіёнах

У Беларусі рамонт дарог стаў раскошай.

На здымках стан дарог у вёсцы Падгор'і (Магілёўскі раён), піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Як адзначаюць мясцовыя жыхары, адзіны адцінак добрай дарогі ў Падгор'і - гэта заезд да прыватнага прадпрыемства «Авансум». Астатнія дарогі - ці тое, што ад іх засталося - у жудасным стане.

Так жа засмучае выгляд мясцовага моста, а таксама заезд да прыпынку гарадскога аўтобуса. Дарэчы, гэтай дарогай ходзіць рэгулярны гарадскі маршрут №20 з Магілёва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках