28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская - Захаду: Голад або правы чалавека - фальшывая дылема Лукашэнкі

42
Ціханоўская - Захаду: Голад або правы чалавека - фальшывая дылема Лукашэнкі
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ

Летась рэжым выкарыстаў міграцыйны крызіс.

Святлана Ціханоўская звярнулася да краін Захаду наконт з'яўлення інфармацыі, што неўзабаве могуць быць знятыя санкцыі з «Беларуськалія», каб развязаць сусветныя харчовыя праблемы.

Ціханоўская адзначае:

«Летась рэжым выкарыстаў міграцыйны крызіс - а цяпер гэтак жа выкарыстоўвае ў сваіх мэтах і харчовы крызіс.

Лукашэнка стварае фальшывыя дылемы: або голад, або правы чалавека - і прапануе Захаду выбіраць. Такая ўмова з ім - шкодная і амаральная. Засланяючыся турботамі аб голадзе ў свеце, ён спрабуе ўцячы ад адказнасці за тэрор і суўдзел у вайне.

Давайце не забывацца, за што ўводзіліся санкцыі супраць беларускага калію: за рэпрэсіі супраць працоўных і грамадзянскай супольнасці, выкарыстанне мігрантаў у якасці біялагічнай зброі, захоп самалёта, дапамогу Пуціну ў вайне.

Калій - крытычна важны рэсурс для выжывання рэжыму. Гэта лёгкія грошы, якія ідуць не на карысць беларусам - а супраць іх, марнуюцца на ўтрыманне процьмы карнікаў, спецыяльных службаў, вайсковай інфраструктуры і вядзенне вайны.

Таму вярнуць рэжыму магчымасць зарабляць на калійных угнаеннях - гэта даць яму грошы на знішчэнне беларусаў і ўкраінцаў.

А калі мы сапраўды хочам супрацьстаяць вайне і пагрозам харчовай бяспекі, мы маем зліквідаваць іх крыніцы: дыктатарскія рэжымы і ўсе сістэмы, якія замахнуліся на галоўную вартасць у свеце - жыццё чалавека».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках