19 красавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падрыхтавала праекты для пачатку Міжнароднага трыбунала над РФ

4
Украіна падрыхтавала праекты для пачатку Міжнароднага трыбунала над РФ

42 дзяржавы падтрымліваюць Украіну ў Міжнародным Судзе ААН.

Украіна ўжо падрыхтавала праекты для пачатку дзейнасці спецыяльнага міжнароднага трыбунала над Расеяй. Пра гэта паведаміў агент Украіны ў Міжнародным судзе ААН Антон Карыневіч.

"Украінскія юрысты падрыхтавалі ўжо адпаведныя праекты для абмеркавання з міжнароднымі партнёрамі, каб як мага хутчэй распачаць дзейнасць гэтага спецыяльнага міжнароднага трыбунала для пакарання Расеі", - расказаў Карыневіч.

Ён падкрэсліў: вельмі важна, што 42 дзяржавы падтрымліваюць Украіну ў Міжнародным Судзе ААН для стварэння спецыяльнага міжнароднага трыбунала для пакарання Расеі. Эксперт падкрэсліў, што ў дадатак да тых судовых органаў, якія мы маем, Украіне вельмі патрэбна менавіта такая самавітая судовая міжнародная падтрымка, а таксама важна мець партфоліё аб невыкананні Расеяй выракаў міжнародных судоў.

"Ініцыятыва стварэння гэтага спецыяльнага трыбунала - гэта адна з ключавых задач, якая стаіць перад украінскімі юрыстамі", - падкрэсліў Карыневіч.

Паводле ягоных слоў, на сёння Украіна ўжо сабрала самавітую палітычную падтрымку. Гэта і дзве рэзалюцыі ПАРЕ, і рэзалюцыя парламента Літвы, і рэзалюцыя Еўрапейскага парламента.

Карыневіч нагадаў, што вельмі важныя расследаванні праводзіць Міжнародны крымінальны суд, які можа выдаваць пастановы на арышт найвышэйшых службовых асоб РФ пры прызнанні злачынстваў генацыду супраць украінцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках