25 красавiка 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Бабарыка, які правёў пад вартай амаль два гады, застаецца ў следчым ізалятары

4
Эдуард Бабарыка, які правёў пад вартай амаль два гады, застаецца ў следчым ізалятары
Эдуард Бабарыка

Суддзя адхіліў ягоную скаргу на падаўжэнне тэрміну арышту.

Суддзя Міхаіл Макарэвіч 20 траўня разгледзеў у закрытым пасяджэнні скаргі Эдуарда Бабарыкі і ягонага адваката на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на штаб Віктара Бабарыкі.

У вызваленні з-пад варты адмоўлена, Эдуард застаецца ў зняволенні. Адвакат падаў скаргу ў вышэйшую інстанцыю, скаргу разгледзяць на наступным тыдні.

Эдуард бесперапынна ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за 23 месяцы.

Нагадаем, тэрмін яго ўтрымання пад вартай паводле артыкулу аб ухіленні ад выплаты падаткаў скончыўся 17 снежня 2021 года, аднак на волю хлопец не выйшаў. 20 снежня стала вядома, што ён праходзіць падазраваным у наступных артыкулах:

- артыкул 130 частка 3 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці") - да 12 гадоў пазбаўлення волі;

- артыкул 293 частка 1 КК ("Арганізацыя масавых непарадкаў") - да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментуючы гэтую інфармацыю, у штабе адзначылі, што Эдуард быў затрыманы разам з бацькам амаль за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў і не мог удзельнічаць ні ў адным з перадвыбарных мітынгаў або ў акцыях пратэсту пасля.

Эдуарда затрымалі разам з Віктарам Бабарыкам 18 чэрвеня 2020 года, калі яны ехалі ў ЦВК, каб здаць сабраныя за вылучэнне ў кандыдаты подпісы. У той самы дзень маладзёна змясцілі ў ізалятар КДБ.

21 чэрвеня 2020 года Эдуарду Бабарыку было выстаўленае абвінавачанне паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэксу («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, якое прычынілася да шкоды на вельмі вялікую суму»).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках