25 красавiка 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў пра ўкраінскіх пілотаў, якія лёталі на «Азоўсталь»

9
Зяленскі расказаў пра ўкраінскіх пілотаў, якія лёталі на «Азоўсталь»

Яны, рызыкуючы жыццём, дастаўлялі на завод у Марыюпалі ежу і ваду, забіралі параненых.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў аб пілотах, якія, рызыкуючы жыццём, дастаўлялі на завод «Азоўсталь» у Марыюпалі ежу і ваду ды забіралі параненых. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы Уладзіміра Зяленскага.

- Загінула вельмі вялікая колькасць нашых лётчыкаў, на жаль. Абсалютна гераічныя людзі, якія ведалі, што складана, што даляцець да “Азоўсталі” ды прывезці ім лекі, ежу, ваду, забраць целы, параненых амаль немагчыма. Усё гэта адбывалася. Ніхто афіцыйна не мог каментаваць, - сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны расказаў, што паветраных калідораў да завода "Азоўсталь" не было праз магутную расейскую СПА.

- Шмат тыдняў лётчыкі на гелікаптэрах, ведаючы, што 90% не вяртаюцца... Уявіце, што рабілі гэтыя людзі. Яны ляцелі туды даваць ім ежу, ваду, зброю і забіралі параненых. Мы страцілі шмат лётчыкаў. Яны абсалютна гераічныя, - падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках