19 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Беларусь сабрала блізу сем батальёнаў на паўднёвай мяжы

31
Мінабароны Украіны: Беларусь сабрала блізу сем батальёнаў на паўднёвай мяжы

Захоўваецца пагроза нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

Да 7 батальёнаў беларускіх войскаў працягваюць узмацняць дзялянку мяжы з Украінай у Берасцейскай і Гомельскай абласцях, Пра гэта падчас брыфінгу сказаў прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік.

Гаворачы аб Валынскім і Палескім кірунках, ён адзначыў, што там сітуацыя істотных змен не зведала.

"Пэўныя падраздзяленні ўзброеных сіл Беларусі колькасцю да 7 батальёнаў працягваюць узмацненне дзялянкі беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях. І таксама захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі ракетных і авіяцыйных удараў па аб'ектах нашай дзяржавы", - сказаў прадстаўнік.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках