23 красавiка 2024, aўторак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупантаў «пакрышылі» разам з тэхнікай: УСУ нанеслі паразу войскам РФ на Данбасе

2
Акупантаў «пакрышылі» разам з тэхнікай: УСУ нанеслі паразу войскам РФ на Данбасе

Толькі за адзін напад вораг страціў да 80 чалавек асабовага складу.

Расейскія акупанты здзейснілі адну атаку і страцілі да 80 чалавек асабовага складу, танк, артылерыйскую сістэму і беспілотны лётны апарат у зоне адказнасці аператыўна-тактычнай групоўкі Усход.

"Акрамя таго, агнём артылерыі быў знішчаны варожы склад з боепрыпасамі", – паведамляецца на старонцы АТГ Усход у Facebook.

Як адзначаецца ў зводцы, акупанты таксама страцілі 2 баявыя машыны пяхоты, баявую машыну МТ-ЛБ, 4 гусенічныя цягачы АТ-Т і мінамёт.

Паводле звестак прэс-цэнтра штаба групоўкі Аб'яднаных сілаў, на Данбасе за суткі Узброенымі сіламі Украіны адбіта 11 нападаў расейскіх захопнікаў і знішчана больш за 30 адзінак варожай тэхнікі.

Сярод іншага, 20 траўня вайскоўцы групоўкі Аб'яднаных сілаў знішчылі: 8 танкаў, 3 артылерыйскія сістэмы, 10 адзінак баявой браняванай тэхнікі, 3 спецыяльныя браняваныя аўтамабілі і 6 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Акрамя таго, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны ў небе ўкраінскага Данбаса збілі беспілотны лётны апарат тыпу "Арлан-10" і аператыўна-тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс "ZALA".

Пры гэтым акупанты абстралялі больш за 30 населеных пунктаў у Данецкай і Луганскай абласцях, разбурылі і пашкодзілі 83 цывільныя аб'екты, з іх – 72 жылыя дамы, дзве школы, інтэрнат, скіт Свята-Успенскай Святагорскай лаўры, дзве крамы, ангар са сланечнікавымі семечкамі і шэраг гаспадарчых і складскіх памяшканняў.

"У выніку гэтых абстрэлаў загінулі сама меней 4 цывільныя асобы, яшчэ 5 атрымалі раненні. Цяпер прадаўжаюцца пошукавыя працы, ратавальнікі да гэтага часу разбіраюць завалы", – дадалі ў штабе.

Раней паведамлялася, што актывізаваліся наступальныя і штурмавыя дзеянні расейскіх акупантаў на Данбасе.

Адзначаецца, што ўкраінскія абаронцы за суткі здолелі адбіць варожы наступ адразу на некалькіх кірунках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках