25 красавiка 2024, Чацвер, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армія РФ нясе неаднаўляльныя страты: Што адбываецца на галоўных напрамках баёў ва Украіне

Армія РФ нясе неаднаўляльныя страты: Што адбываецца на галоўных напрамках баёў ва Украіне

Ранішняя зводка Генштаба УСУ.

У найбліжэйшы час чакаецца ўзмацненне групоўкі войскаў на Харкаўскім напрамку падраздзяленнямі са складу 1-й танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі расейскай арміі. Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы Генеральнага штаба УСУ.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Праціўнік не спыняе вядзенне наступальных дзеянняў ва Усходняй аперацыйнай зоне з мэтай устанаўлення поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей і ўтрымання сухапутнага калідора з часова акупаваным Крымам. Прадаўжаюцца абстрэлы ўздоўж усёй лініі сутыкнення і ў глыбіні абароны нашых войскаў у Данецкім аперацыйным раёне і Славянскім напрамку.

На Северскім напрамку расейскія войскі абстралялі пазіцыі сілаў абароны ў раёнах памежных украінскіх населеных пунктаў на тэрыторыі Сумскай і Чарнігаўскай абласцей. На Слабажанскім напрамку галоўныя намаганні непрыяцеля засяроджваюцца на ўтрыманні занятых рубяжоў. Праціўнік наносіў авіяцыйныя ўдары па населеным пункце Цыркуны.

На Славянскім напрамку агрэсар спрабуе аднавіць наступальныя дзеянні. Сярод іншага для забеспячэння фарсіравання ракі Северскі Данец плануе навядзенне пераправы.

На Данецкім напрамку армія РФ вядзе актыўныя баявыя дзеянні на Паўночнаданецкім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Курахаўскім напрамках. На Ліманскім кірунку акупанты плануюць аднавіць наступальныя дзеянні ў напрамку Ямполь – Северск з фарсіраваннем ракі Северскі Данец. Сярод іншага, у пэўным раёне назіраецца канцэнтрацыя спецыяльнай тэхнікі навядзення пантонна-маставой пераправы.

У Марыюпалі вораг чыніць захады для аднаўлення функцыянавання порта. Сярод іншага, праводзіць размінаванне прыпартавой інфраструктуры.

На Паўднёвабужскім і Таўрыцкім напрамках расейскія войскі асноўныя намаганні засяроджваюць на ўтрыманні занятых рубяжоў, вядзенні выведкі, інжынерным абсталяванні пазіцый і лагістычным забеспячэнні войскаў.

За мінулыя суткі толькі на Данецкім і Луганскім напрамках адбітыя адзінаццаць атак ворага, знішчаныя восем танкаў, тры артылерыйскія сістэмы, дзесяць адзінак баявой браняванай тэхнікі, тры спецыяльныя браняваныя аўтамабілі і шэсць адзінак аўтамабільнай тэхнікі праціўніка.

Нагадаем, у выніку бесперапынных баёў на Данбасе расейскія войскі нясуць вялікія страты. Для папаўнення асабовага складу акупанты пачалі масава вывозіць мужчынаў з Марыюпаля. Іх рыхтуюць да мабілізацыі ў рады так званай "арміі ДНР".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках